1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

Наши партнёры

12 июля 2023

Старадаўняй народнай традыцыяй ў раёне далі старт масавай уборцы збожжавых і зернебабовых раслін

На ячменным полі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” сабраліся ўсе, для каго жніво — хвалюючае і доўгачаканае, хто працаваў на яго ўвесь год, пачынаючы ад мінулай восені: кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгасарганізацый, прадстаўнікі галіновага прафсаюза, механізатары-перадавікі і іншыя.

Кіраўнік раёна павіншаваў аграрыяў са святам першага снапа, пажадаў усім здароўя, добрага надвор’я, выдатнага настрою, поспехаў і міру. Здароўя, важкага коласу і працоўных поспехаў пажадаў калектывам сельгасарганізацый таксама і дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” Юрый Маскалёў. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзея Дудаль уручыла галоўным героям уборачнай кампаніі медыцынскія аптэчкі.

Атрымаўшы блаславенне на жніво ад айца Генадзя Вейгі, Благачыннага Бабруйскай акругі, тры зернеўборачныя камбайны “Харчавіка-Агра” пад упраўленнем вопытных старшых камбайнераў Уладзіміра Юшкевіча,  Віктара Крычко, Юрыя Макавеева і камбайнераў Аляксандра Гацко, Анатоля Гацко і Якава Лафера адзін за адным, нетаропка і з гонарам рушылі на залітае сонцам ячменнае поле. І кожны, хто назіраў за гэтым велічным дзействам, пранікся ўпэўненасцю, што пастаўленая задача — своечасова і без страт убраць ураджай, будзе выканана.

По материалам газеты «Трыбуна працы»